На Усходні эканамічны форум Беларусь прывезла попельніцы і металічныя шары ФОТА

06.09.2017 / 20:58

Попельніцы, металічныя шары, рэйкавыя шурупы — прадукцыю такога кшталту выставіла Беларусь на Трэцім Усходнім эканамічным форуме. Фотаздымкі з гэтымі экспанатамі разышліся па сацсетках. На цэтліках да ўсіх экспанатаў пазначана, што 2017 год у нашай краіне абвешчаны Годам навукі. 

Усходні эканамічны форум праходзіць 6-7 верасня ва Уладзівастоку. Гэта буйное міжнароднае мерапрыемства. Сёлета для ўдзелу ў ім прыбылі, напрыклад, віцэ-прэм'ер Паўднёвай Карэі Кім Дон Юн, міністр замежных спраў Індыі Сушма Сварадж, губернатар Каліфорніі Джэральд Эдмунд Браўн.