ЕС зробіць больш жорсткім санкцыі ў дачыненні да КНДР

07.09.2017 / 18:12

Еўрапейскі Саюз мае намер зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі. Пра гэта заявіла ў Таліне вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, паведамляе DW.

Паводле яе слоў, новыя абмежавальныя меры павінны ўзмацніць ціск на Пхеньян, каб прымусіць яго ўступіць у «канструктыўны дыялог» з міжнароднай супольнасцю. Праца над планамі па пашырэнні санкцый пройдзе ў бліжэйшыя дні, дадала Магерыні.

Міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль растлумачыў, што ў ліку абмяркоўваемых мер — забарона для паўночнакарэйскіх караблёў на ўваход у парты краін ЕС і забарона на выкарыстанне рабочых з КНДР на тэрыторыі Еўрасаюза.

Па словах крыніцы агенцтва AFP ў дыпламатычных колах, разглядаецца таксама магчымасць увядзення эмбарга на пастаўкі нафты ў Паўночную Карэю і ўнясення Кім Чэн Ына ў санкцыйны спіс.