Жонка Бакіева менш за год узначальвала гатэль «Мінск»
11.09.2017 / 18:15
Назгула Таламушава нядаўна пакінула пост дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гатэль Мінск». Дадзеную інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў самой гасцініцы.
Фота: «Аят-прэс»
«Яна пакінула пасаду па ўзгадненні бакоў. Нячаста бывала на працы, праводзіла шмат часу ў адгулах і бальнічных», — сказалі інфармаваныя суразмоўцы.
Выканаўцам абавязкаў кіраўніка «Гатэля Мінск» стаў намеснік дырэктара Віктар Кучынскі, больш вядомы як экс-памочнік прэзідэнта Беларусі.
Назгула Таламушава ўзначаліла гатэль «Мінск», які належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі, у кастрычніку 2016 года.
Таламушава — жонка былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які ў 2010 годзе атабарыўся ў Беларусі. З тых часоў ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і таму лічыць немагчымай сваю экстрадыцыю ў Бішкек, як патрабуе цяперашняя ўлада Кыргызстана.