У Беларусі забралі чэмпіянат Еўропы па тэквандо

13.09.2017 / 09:26

«Пасля належнага разгляду» Еўрапейская федэрацыя тэквандо прыняла рашэнне аб пераносе чэмпіянату Еўропы-2017 з Беларусі, які быў давераны нашай сталіцы мінулым летам. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Афіцыйны сайт ЕФТ падкрэслівае, што спаборніцтвы не будуць адменены і што арганізатары ўжо шукаюць альтэрнатыўную краіну-гаспадыню для арганізацыі форуму, каб правесці яго да заканчэння 2017 года.

nn.by