У Мінску з’явяцца першыя драй-бары — месцы, дзе можна хутка памыць галаву
вы будзеце карыстацца паслугай?
13.09.2017 / 10:32
Начальнік Упраўлення побытавага і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юрый Натычка анансаваў з’яўленне ў сталіцы новага віда паслуг.
Па яго словах, у Мінску адкрыліся аўтаматычныя фотакабінкі, а таксама запрацаваў першы пахвілінны сэрвіс па арэндзе аўтамабіля.
Неўзабаве на рынку з’явяцца першыя драй-бары. У гэтых аб’ектах са свету індустрыі прыгажосці будуць аказваццца паслугі па мыцці галавы і ўкладцы валасоў.