Першая ахвяра «птушынага грыпу»

У вёсцы Межава(Аршаншчына) заатэхнік, страляючы з пнэўматычнага пісталета «ІЖ-53М» па бадзяжных галубах, параніў рабочага мясцовай гаспадаркі.

22.05.2006 / 23:52

У вёсцы Межава(Аршаншчына) заатэхнік, страляючы з пнэўматычнага пісталета «ІЖ-53М» па бадзяжных галубах, параніў рабочага мясцовай гаспадаркі. Сьвінцовая куля адрыкашэціла ад сьцяны і трапіла таму ў вока. На змагара з «птушыным грыпам» заведзеная крымінальная справа.

Яўген Жарнасек, Ворша