Фэйк: «расійскія вайскоўцы згвалцілі дзяўчыну ў Гомелі»
18.09.2017 / 10:49
Фэйкавая карцінка нібыта з твітара беларускай міліцыі.
У інтэрнэце распаўсюджваецца новы фэйк. Са спасылкай нібыта на твітар-старонку УУС па Гомельскай вобласці паведамляецца пра затрыманне трох расійскіх вайскоўцаў за згвалтаванне ў Гомелі. Насамрэч, такога факта не было.
Хто стаіць за рассылкамі, цяжка сказаць, але ў тэксце мэйлаў непраўдападобна шмат украінізмаў і арфаграфічных памылак.