Памёр оперны спявак Зураб Саткілава

18.09.2017 / 10:54

ТАСС

Оперны спявак, саліст Вялікага тэатра, народны артыст СССР Зураб Саткілава, памёр 18 верасня ва ўзросце 80 гадоў у Маскве.

«У яго была цяжкая хвароба, з якой ён змагаўся да канца», - распавёў генеральны дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Урын.

Пра час і месца развітання са спеваком будзе паведамлена дадаткова.