У Казахстане ў ДТЗ з вярблюдам загінула пяць чалавек

19.09.2017 / 10:02

Пяць чалавек загінула ў ДТЗ на закрытай трасе ў Алмацінскай вобласці Казахстана, перадае агенцтва «Казінфарм» са спасылкай на прэс-службу Дэпартамента ўнутраных спраў рэгіёна.

Аварыя адбылася ў ноч з 18 на 19 верасня на ўчастку аўтадарогі Заходняя Еўропа — Заходні Кітай. Аўтамашына Range Rover, якой кіравала 43-гадовая алмацінка, сутыкнулася з вярблюдам і перакулілася. На месцы загінула жанчына-кіроўца і трое пасажыраў, яшчэ адзін чалавек памёр у бальніцы. У ДТЗ таксама загінула жывёла, яе ўладальнік пакуль не знойдзены. У паліцыі адзначылі, што будаўніцтва гэтага ўчастка трасы яшчэ не завершана, у сувязі з чым рух аўтатранспартных сродкаў па дарозе забаронены. Па факце ДТЗ распачата крымінальнае расследаванне.