Камандуючы дэсантнымі войскамі Расіі, які кіраваў захопам Крыма, зламаў хрыбетнік у аварыі ВІДЭА

20.09.2017 / 02:03

Камандуючы Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў атрымаў цяжкія траўмы ў выніку аўтааварыі ў Мурманскай вобласці.

Сердзюкоў ехаў у мікрааўтобусе «Фальксваген Каравэла» ў складзе картэжа, калі з сустрэчкі выскачыў «Шэўрале Ланас». У выніку аварыі мікрааўтобус перакуліўся, генерал-палкоўнік у цяжкім стане, з сур'ёзнай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам хрыбетніка быў дастаўлены ў рэанімацыю. Атрымаў траўмы і яго намеснік.

А вось кіроўца «Шэўрале» загінуў на месцы.

Андрэй Сердзюкоў ажыццяўляў камандаванне ўсёй групоўкай акупацыйных расійскіх войскаў пры захопе Крыма.