Эрдаган назваў курдаў сябрамі Турцыі

20.09.2017 / 06:22

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган у інтэрв'ю PBS NewsHour заявіў, што Анкара не настроеная супраць курдаў.

«Мы не супраць курдаў, мы супраць тэрарыстычнай арганізацыі, а курды — нашы сябры», - сказаў Эрдаган.

Акрамя таго, турэцкі прэзідэнт пракаментаваў сітуацыю з уступленнем Турцыі ў склад Еўрапейскага саюза.

«Ім (уладам ЕС) варта выступіць з заявай — яны збіраюцца нас прыняць ці не? Мы гатовыя да ўсяго», - адзначыў ён.