Нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі з 1 кастрычніка зніжаецца да 10%

20.09.2017 / 09:29

Нацыянальны банк пастанавіў знізіць з 1 кастрычніка з 20 да 10% памер абавязковага продажу выручкі ў замежнай валюце суб'ектаў гаспадарання- рэзідэнтаў, паведамляе прэс-служба ўстановы.

Адпаведная норма замацаваная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 6 верасня «Аб унясенні змяненняў у пастанову Праўлення Нацбанка Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006 г. № 129».

Рашэнне прынята Нацбанкам у рамках рэалізацыі паслядоўнай палітыкі лібералізацыі валютных адносін і з улікам стабільнай сітуацыі на валютным рынку, якая доўгі час характарызуецца ўстойлівым перавышэннем прапановы замежнай валюты над попытам на яе, адзначаецца ў паведамленні галоўнай фінансавай установы краіны.