Лукашэнка прыбыў на вучэнні «Захад-2017»

20.09.2017 / 10:24

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на вучэнні «Захад-2017». Верталёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся на 227-м агульнавайсковым палігоне Барысаўскі.

Плануецца, што кіраўніку дзяржавы паведамяць аб ваенна-палітычным становішчы ў Еўропе і яго ўплыве на ваенную бяспеку Саюзнай дзяржавы, а таксама аб парадку прымянення арміі, у тым ліку аб узаемадзеянні з групоўкай войскаў, якая дзейнічае на паўночна-заходнім аперацыйным напрамку.

Аляксандр Лукашэнка будзе назіраць за ходам вучэнняў. Ён таксама правядзе агляд войскаў, якія ўдзельнічалі ў вучэнні, узнагародзіць лепшых вайскоўцаў.