Іспанскі суддзя ўхіліўся ад футбольнага мяча ў стылі герояў «Матрыцы» ВІДЭА

20.09.2017 / 10:54

Іспанскі арбітр Рыкарда Бенгаэчэа эфектна ўхіліўся ад мяча падчас гульні нацыянальнага чэмпіянату паміж «Жыронай» і «Севільяй». Відэа з'явілася ў Twitter-акаўнце Drafts.

Арбитр матча «Жирона» – «Севилья» и чудеса реакции pic.twitter.com/ojRjBn9GnL

— Drafts (@dotrustaff) 19 сентября 2017 г.

У пачатку сустрэчы гулец «Севільі» паслізнуўся падчас выканання перадачы, мяч паляцеў у бок Бенгаэчэа. Рэферы адхіліўся назад (так галоўныя героі фільма «Матрыца» ўхіляліся ад куль), такім чынам унікнуўшы ўдару ў галаву.

Матч, які адбыўся 17 верасня, завяршыўся перамогай «Севільі» з мінімальным лікам 1:0.