Лукашэнка: Спроба дыскрэдытацыі беларуска-расійскіх вучэнняў была вельмі непрафесійнай

20.09.2017 / 12:24

Фота Дар'і Буракінай

Мэты вучэнняў «Захад-2017» дасягнуты. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля назірання за ходам беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017», паведамляе БелТА.

«Мэты, якія ставіліся, дасягнуты. Мы ўсе задачы поўнасцю рэалізавалі», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Вучэнні праведзены згодна з зацверджанай задумай, пастаўленыя мэты дасягнуты, навучальныя пытанні адпрацаваны з добрай якасцю. На належным узроўні вырашаны задачы па сумеснай абароне ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз бяспекі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Спроба дыскрэдытацыі беларуска-расійскіх вучэнняў была вельмі непрафесійнай, дадаў кіраўнік краіны.