У Барселоне працуе першы ў свеце бардэль з робатамі-прастытуткамі ФОТА

У лютым гэтага года у Барселоне адкрыўся першы публічны дом, у якім кліентаў абслугоўваюць робаты-прастытуткі. У далейшым кампанія плануе пашырыць сваю дзейнасць па ўсім свеце, паведамляе The Sun. 

25.09.2017 / 12:40

Фота тут і ніжэй: Lumidolls

Публічны дом знаходзіцца ля папулярных турыстычных месцаў. Тут госці могуць задаволіць самыя незвычайныя сэксуальныя фантазіі з дапамогай жанчын-робатаў. Некаторыя з наведвальнікаў кажуць, што з цяжкасцю могуць адрозніць, хто перад імі: механічная лялька ці сапраўдная жанчына.

Кампанія будуе амбіцыйныя планы па распаўсюджванні сваёй франшызы, а гэта значыць, што падобныя бардэлі хутка могуць з'явіцца і ў іншых буйных гарадах.

«Мы ўжо вядзем перамовы з некаторымі зацікаўленымі інвестарамі, але пакуль што не заключалі ніякіх пагадненняў», — паведаміў прадстаўнік Lumidolls.

На сайце бардэля паведамляецца, што ўсе робаты старанна дэзынфікуюцца антыбактэрыяльным мылам пасля кожнага прымянення. Тым не менш гасцям усё ж рэкамендуюць карыстацца прэзерватывамі. А яшчэ наведвальнікі могуць выбраць адзенне для лялькі на свой густ і паглядзець разам з ёй порна.

Гіперрэалістычныя робаты Lumidolls зробленыя з тэрмапластычнага эластамеру — матэрыялу, які валодае асаблівай мяккасцю, з-за чаго іх «скура» па адчуванні вельмі нагадвае сапраўдную чалавечую.

Cэкс-лялькі можна набыць і для хатняга карыстання. Кошт аднаго робата — каля дзвюх тысяч даляраў.

Фота: The Sun

nn.by