Папа Францішак заклікаў да пабудовы свету без ядзерных узбраенняў
26.09.2017 / 18:35
Папа Францішак заклікаў да пабудовы свету без ядзерных узбраенняў, выконваючы Дамову аб забароне ядзернай зброі. Паведамленне пра гэта з'явілася ў афіцыйным твітары пантыфіка.
Нагадаем, 20 верасня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку генеральны сакратар Антоніу Гутэрыш абвясціў аб адкрыцці да падпісання Дамовы аб забароне ядзернай зброі. У першы ж дзень дамову падпісала 51 краіна.