У самай папулярнай беларускай відэаблогеркі скралі інстаграм-акаўнт
Інстаграм Юліі Гадуновай, які яна вяла цягам 5 гадоў і на які падпісаліся 700 тысяч чалавек, заблакаваны. Дзяўчыне прапануюць вярнуць доступ за тры тысячы даляраў.
28.09.2017 / 17:10
Юлія Гадунова.
У інстаграм Юля не здолела зайсці яшчэ 14 верасня — звярнулася па дапамогу ў тэхпадтрымку, але ў выніку ёй пачалі пісаць хто заўгодна, але не афіцыйнае прадстаўніцтва дадатку.
«Добразычліўцы» прапанавалі дапамагчы з аднаўленнем акаўнта, але толькі за грошы. Юля лічыць, што ўсё гэта справа рук махляроў, якія самі зрабілі так, каб акаўнт спачатку заблакіравалі, а цяпер спрабуюць на гэтым нажыцца.
У сваім відэазвароце да прыхільнікаў яна падрабязна патлумачыла абставіны здарэння. Дзяўчына сцвярджае, што не першая з папулярных блогераў, хто сутыкнуўся з такой праблемай.
Пакуль дзяўчына карыстаецца сваім дадатковым, часовым профілем, просіць дапамогі ў фанатаў і спадзяецца на лепшае.
Юля і Улад Бумага.
Нагадаем, Юля Гадунова — самая папулярная беларуская дзяўчына-відэаблогерка, якая сустракаецца з не менш паспяховым Уладам Бумагай. Дзяўчына нарадзілася ў Ельску, цяпер вучыцца на факультэце міжнародных адносін БДУ.
Чытайце таксама: