Трамп: Дыялог з КНДР не працаваў чвэрць стагоддзя і не спрацуе зараз

01.10.2017 / 23:09

Перамовы з КНДР не давалі чаканых вынікаў на працягу апошніх 25 гадоў і не здольныя даць іх і зараз, напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Добрае стаўленне да «чалавека-ракеты» [Кім Чэн Ына] не працавала на працягу 25 гадоў. Чаму б яму спрацаваць зараз? Пацярпелі правал Клінтан, Буш і Абама. Я не пацярплю правалу», - напісаў амерыканскі лідар у сваім твітары ў нядзелю.

Being nice to Rocket Man hasn't worked in 25 years, why would it work now? Clinton failed, Bush failed, and Obama failed. I won't fail.

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 1 октября 2017 г.

Таксама Трамп заявіў свайму дзяржсакратару, што той марна губляе час, спрабуючы ўступіць у перамовы з Пхеньянам аб ядзернай праграме КНДР.

«Пашкадуй энергію, Рэкс, мы будзем рабіць тое, што трэба зрабіць», — напісаў Трамп у сваім твіце пасля таго як высветлілася, што Вашынгтон наладзіў прамы канал сувязі з Пхеньянам.

У мінулую суботу Рэкс Тылерсан даў зразумець аб існаванні такога канала, дадаўшы, зрэшты, што Паўночная Карэя не занадта зацікаўлена ў дыялогу.