«Польскі след» Максіма Мархалюка. Кіроўца фуры заявіў, што падвозіў іншага хлопчыка

05.10.2017 / 14:29

Пасля таго, як на TUT.BY з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Польшчы невядомы хлопчык схаваўся ў фуры, а потым збег, - і гэтая інфармацыя выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі і памежных раёнах Польшчы, — мясцовыя паліцэйскія адшукалі кіроўцу, што адправіў ім гэтую інфармацыю праз сайт, і паказалі яму фатаграфію зніклага ў Беларусі Максіма Мархалюка. Дальнабойшчык упэўнена заявіў — не, у яго машыне быў не Максім: той хлопчык быў смуглявым, як мяркуецца, цыган.

Дзіця, удакладніў кіроўца, хутчэй за ўсё, забралася ў яго машыну на адным з прыпынкаў для адпачынку ў лясным масіве каля горада Радам Мазавецкага ваяводства - па дарозе з Любліна ў Седльцаў.

У прэс-службе паліцыі горада Радам запэўнілі, што аб зніклым у Беларусі маленькім Максіме тут ведаюць і, калі з'явяцца звесткі аб якіх-небудзь такіх дзецях, то гэтая інфармацыя не застанецца незаўважанай.