Лукашэнка — да Мадура: Я сказаў, каб ён праблему не перабольшваў. У нас было складаней
05.10.2017 / 14:43
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура ў пашыраным складзе, піша Tut.by.
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што «нам нічога не трэба пачынаць з нуля, трэба на створаным падмурку працягваць узводзіць будынак».
Лукашэнка таксама раскрытыкаваў санкцыі, якімі пагражаюць Венесуэле, падкрэсліўшы бесперспектыўнасць гэтага шляху.
«Мы гатовыя ўсё, што ў нас ёсць, пакласці на алтар перамогі ў гэтай няпростай сітуацыі і ў барацьбе. Але пры гэтым я свайму сябру прэзідэнту сказаў, каб ён праблему не перабольшваў. У нас было складаней. Так, Венесуэле складана, але ў нас было горш, былі талоны на харчаванне, але мы паставілі задачу вырашыць праблему і за 8—10 гадоў выйсці на экспарт харчавання. І задачу вырашылі», — заявіў Лукашэнка, распавядаючы пра сітуацыю ў Беларусі пасля распаду СССР.
На думку кіраўніка краіны, Венесуэла можа вырашыць свае праблемы за пяць гадоў.