У Маскве затрымалі віцебчука, які ў кустах займаўся сэксам з жанатым мужчынам

05.10.2017 / 15:18

Двое мужчын заняліся сэксам на лавачцы каля дома ў Маскве ў Пятроўска-Разумоўскім праездзе.

Пра гэта паведаміў Telegram-канал Mash. Калі менавіта адбылося здарэнне, не ўдакладняецца.

Мінакі выклікалі паліцэйскіх, да моманту іх з'яўлення мужчыны перамясціліся ў кусты, дзе і былі затрыманыя.

Імёны мужчынаў не называюцца, вядома толькі, што аднаму з іх 44 гады, ён прыехаў у Маскву з расійскага рэгіёну, яго 24-гадовы сябар родам з Віцебска. Адзін з мужчынаў жанаты.

УШ