У Глыбокім знайшлі скарб з манетамі розных краін ФОТАФАКТ

05.10.2017 / 19:44

У Глыбокім сёння знайшлі гаршчок з манетамі розных краін. Пра скарб БЕЛТА распавялі ў Глыбоцкім райвыканкаме.

Ёмістасць з манетамі ўбачыў кіроўца экскаватара падчас земляных работ на адной з гарадскіх вуліц побач з будынкам падатковай інспекцыі. У знаходцы — 299 польскіх, расійскіх і іншых срэбных і нікелевых манет.