Кароль Саудаўскай Аравіі наведаў Расію

05.10.2017 / 23:08

Кароль Саудаўскай Аравіі Сальман бен Абдэль Азіз Аль Сауд у сераду прыбыў з першым за ўсю гісторыю расійска-саудаўскіх адносін візітам у Маскву. У чацвер у Крамлі адбыліся яго перамовы з Пуціным. Па выніках перамоў краіны падпісалі 14 дакументаў, паведамляе РІАН.

ria.ru

Як заявіў кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі Адэль аль-Джубэйр, адносіны Расіі і Саудаўскай Аравіі дасягнулі «новых гарызонтаў, якіх мы не маглі нават уяўляць раней».

Па яго словах, быў дадзены старт інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, працягваецца ўмацаванне гандлю паміж дзвюма краінамі, і па ўсіх пытаннях вядуцца інтэнсіўныя кансультацыі.

«Што тычыцца Сірыі, то мы цесна супрацоўнічаем з Расіяй у справе аб'яднання сірыйскай апазіцыі і пашырэння яе рамак, каб можна было пачаць палітычны працэс у Жэневе», — адзначыў Аль-Джубэйр.