Германія і Англія выйшлі на ЧС-2018 па футболе

06.10.2017 / 06:49

Зборныя Германіі і Англіі заваявалі пуцёўкі на футбольны турнір, абыграўшы Паўночную Ірландыю (3:1) і Славенію (1:0).

Паўночная Ірландыя заваявала 2-е месца і згуляе ў стыкавых матчах.

Для немцаў мундыяль стане 19-м, для англічан - 15-м.

Беларусь у суботу гуляе з Галандыяй, а ў аўторак з Францыяй, але гэтыя матчы для нас нічога не вырашаюць.