У Мінску кіроўца-пенсіянер памёр, зачапіўшы прыпаркаваную машыну

07.10.2017 / 12:35

У Мінску кіроўца Volkswagen Passat здзейсніў нязначнае ДТЗ, пасля чаго памёр. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінска.

Фота: ДАІ Мінска

Аварыя адбылася раніцай 7 кастрычніка. Кіроўца Volkswagen ехаў па праездзе ўздоўж праспекта Газеты «Звязда» з боку вуліцы Голубева ў кірунку вуліцы Алібегава. З-за невыканання бакавога інтэрвалу ён учыніў наезд на прыпаркаваны Toyota.

Медыкі, якія прыбылі на месца аварыі, канстатавалі смерць 63-гадовага кіроўцы VW. Прычыну смерці высветліць судова-медыцынская экспертыза.