Дэпутат: Людзі мусяць разумець, што на іх участку можна пабудаваць высотны дом, каб выгодамі карысталіся некалькі сем'яў

08.10.2017 / 22:17

У эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ дэпутат Юрый Дарагакупец патлумачыў, як ставіцца да ўшчыльнення.

«Тое ж ушчыльненне альбо прыватны сектар… Мы павінны разумець, што статус сталіцы пра штосьці кажа. І людзі, якія маюць участак і трухлявае жыллё, павінны разумець, што на гэтым участку можна стварыць нейкую інфраструктуру, пабудаваць высотны дом. І будзе не адзін чалавек і не адна сям’я карыстацца гэтымі дабротамі, а некалькі», — заявіў Юрый Дарагакупец.

* * *

Юрый Дарагакупец — старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў, дэпутат з 2012 года. Перад тым — дырэктарам прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Іванаве.

БЮ