МЗС пракаментавала сітуацыю вакол помніка Касцюшку ў Швейцарыі: умяшаецца беларускі павераны
09.10.2017 / 16:45
Прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык адказаў на пытанне «Нашай Нівы», якой будзе рэакцыя на сітуацыю з помнікам Касцюшку ў Швейцарыі.
Чытайце таксама: Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь
Там, нагадаем, беларуская дыяспара вырабіла помнік гэтаму выбітнаму дзеячу, але па патрабаванні польскага боку з памятнай шыльды прыбралі ўсе згадкі пра Беларусь.
«Мы высвятляем усе абставіны гэтай сітуацыі, наш часовы павераны ў Швейцарыі запрасіў сустрэчу з мэрам горада, дзе плануецца паставіць помнік. Астатняя інфармацыя будзе потым», — сказаў Мірончык.
Часовы павераны Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.