Арыштаваны Яўген Афнагель

11.10.2017 / 14:47

У Мінску затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Яўген Афнагель. Пра гэта сharter97.org паведамілі сваякі палітыка.

Ім патэлефанавалі з РУУС Маскоўскага раёна Мінска і паведамілі, што Яўген Афнагель затрыманы і адпраўлены ў ЦІП на Акрэсціна, каб адбываць 15 дзён адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.