Беларуса з гранатай затрымалі ў метро Пецярбурга

12.10.2017 / 10:46

Прычынай збою працы станцыі метро «Пралетарская» у вячэрнюю гадзіну пік 11 кастрычніка стала 42-гадовы грамадзянін Беларусі, піша Фонтанка

На мужчыну спрацавалі рамкі металадэтэктара, і супрацоўнікі службы бяспекі метро спынілі яго для кантролю. У сумцы пасажыра знайшлі гранату.

Людзей неадкладна папрасілі пакінуць «Пралетарскую». З-за праверкі «гранатаносца» станцыя не працавала больш за гадзіну. Боепрыпас, які застаўся з вайны, адправілі на экспертызу, яго гаспадара — у аддзел паліцыі.