На новай расійскай купюры адлюстраваны Крым ФОТАФАКТ

12.10.2017 / 11:18

Кіраўнік Банка Расіі Эльвіра Набіуліна прэзентавала новыя расійскія банкноты ў 200 і 2000 рублёў. Паводле яе слоў, першыя купюры ўжо паступілі ў абарачэнне, піша rbc.ru.

тут і далей фота ТАСС

Рэгіёны, якія павінны былі з'явіцца на новых купюрах, былі абраныя шляхам народнага галасавання ў 2016 годзе. У выніку на банкнотах з'явіліся сімвалы акупаванага Крыма (малюнак помніка затопленым караблям у Севастопалі і від на Херсанес-Таўрычны), а таксама Далёкага Усхода (мост на востраў Рускі ва Уладзівастоку і касмадром Усходні ў Амурскай вобласці).