Ізраіль вырашыў выйсці з ЮНЕСКА следам за ЗША

12.10.2017 / 22:28

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху даручыў Міністэрству замежных спраў краіны пачаць падрыхтоўку да выхаду з ЮНЕСКА - установы ААН па пытаннях навукі і культуры. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйную заяву Нетаньяху.

У ім прэм'ер-міністр Ізраіля назваў рашэнне ЗША выйсці са складу ЮНЕСКА «адважным і высокамаральным» крокам.

Заяву прэм'ер-міністра Ізраіля распаўсюджана праз усяго некалькі гадзін пасля таго, як пра сваё рашэнне выйсці з складу ЮНЕСКА заявілі ЗША, адзначае РБК.