Жыхар Баранавіч выйшаў на вуліцу з заклікам звольніць галоўнакамандуючага ФОТАФАКТ

15.10.2017 / 18:25

Баранавіцкі актывіст Партыі БНФ Мікола Чарнавус выйшаў зь плякатам з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з выпадкам гібелі салдата ў Печах. Пра гэта паведаміла радыё «Свабода».

«Павесіўся салдат — камандзіра пад суд! Галоўнакамандуючага — звольніць!» — тэкст на плякаце, зь якім пратэставаў Мікола Чарнавус.

Як распавёў баранавіцкі праваабаронца Аляксандар Вайцешык, акцыя прайшла спакойна.