У Парыжы затрымалі расійскага мастака Пятра Паўленскага за падпал Банка Францыі

16.10.2017 / 11:25

У Парыжы затрымалі мастака і акцыяніста Пятра Паўленскага, які падпаліў будынак Банка Францыі (Banque de France). Фатаграфію Паўленскага на фоне палаючага банка апублікаваў у твітары фатограф Капуцын Анры.

L'artiste russe Pavlenski arrêté par la police à 4h10 après avoir mis le feu à la Banque de France @afpfr @franceinfo pic.twitter.com/rGhzMMqhFp

— Capucine Henry (@capucinema) 16 октября 2017 г.

У апісанні фатаграфіі агенцтва Divergence гаворыцца, што Паўленскі і неназваная жанчына падпалілі офіс Банка Францыі, заклікаўшы да «Вялікай Французскай рэвалюцыі», бо «банкіры занялі месца манархаў».