Дзе збіраюцца мінскія модніцы і што такое «Фэшн кава»? ФОТЫ
Раз на некалькі месяцаў самыя модныя дзяўчаты сталіцы збіраюцца на «Прэт-а-партал фэшн каву». Тэматычныя пасядзелкі бясплатныя, але ўсе ўдзельніцы мусяць прытрымлівацца строгага дрэс-коду, прычым штораз новага.
16.10.2017 / 13:50
Арганізатары загадзя паведамляюць, што трэба надзяваць на наступную сустрэчу. Дрэс-код можа вызначацца нейкім актуальным колерам сезону ці ўвогуле цэлай тэмай, кшталту «сняданак у Ціфані», «фэмілі лук» ці «ўрок геаметрыі».
Падчас імпрэзы спонсары мерапрыемства і ўдзельніцы «Кавы» галасуюць за найцікавейшыя вобразы. У падарунак можна атрымаць як дарагую сумку з моднага буціка, так і букет кветак ад студыі фларыстыкі ці дробны аксэсуар ад мінскіх дызайнераў.
Тут выступаюць з лекцыямі стылісты, іміджмейкеры і розныя цікавыя асобы з калямоднай мінскай тусоўкі.
У гэтую нядзелю на сустрэчу ўдзельніцы мусілі надзець штосьці колеру грэнадзін.
Не думайце, што для ўдзелу трэба мець нейкія дарагія модныя гарнітуры — магчыма, на наступнай сустрэчы ў стылі рок-н-рол журы абярэ старую скуранку. Галоўнае, сабраць са звычайных рэчаў незвычайны вобраз.