Як выглядае пераможца чэмпіянату Расіі па бодзібілдынгу з Наваполацка ФОТЫ

23.10.2017 / 10:34

25-гадовы новапалачанін Ілля Лукавец стаў пераможцам чэмпіянату Расіі па бодзібілдынгу, паведамляе ximik.info.

У Астрахані завяршыўся 29-ы Адкрыты чэмпіянат і першынство Расіі па бодзібілдынгу і фітнэсу. У спаборніцтвах бралі ўдзел каля 500 спартсменаў з розных куткоў Расіі, а таксама прадстаўнікі Украіны, Беларусі і Ірана. У самай цяжкай і прэстыжнай катэгорыі 100+ пераможцам стаў новапалачанін Ілля Лукавец.

Літаральна тыдзень таму Ілля Лукавец стаў абсалютным пераможцам катэгорыі «бодзібілдынг» на адкрытым Кубку Беларусі па бодзібілдынгу і фітнэсе, які адбыўся ў Магілёве.

Ілля скончыў інжынерны факультэт ПДУ, працуе майстрам-выратавальнікам у ПАРА-1, а таксама інструктарам у трэнажорнай зале. Сваю спартыўную кар'еру новапалачанін пачынаў з водных лыж, стаў майстрам спорту. Шэсць гадоў таму захапіўся бодзібілдынгам, плануе стаць прафесійным спартсменам Міжнароднай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнэсу (IFBB).