Жыхар Бабруйска арганізаваў у Мінску порнастудыю для мужчын

23.10.2017 / 11:39

Сталічныя праваахоўнікі затрымалі беспрацоўнага 32-гадовага ўраджэнца Бабруйска, які ў Мінску ў сваёй кватэры арганізаваў порнастудыю

«У гэтай студыі ён рабіў парнаграфічныя фота- і відэазапісы з мужчынамі. Займаўся такой дзейнасцю з лютага 2016 па кастрычнік 2017 года, — распавялі ў ГУУС. — Падчас агляду яго кватэры аператыўнікамі былі выяўленыя і канфіскаваныя фотаапараты з аб'ектывамі са здымкамі парнаграфічнага характару, SD-карты і абсталяванне для фота- і відэаздымкі. Адзнятыя парнаграфічныя матэрыялы мужчына перасылаў за мяжу для распаўсюду на сайтах, за гэта атрымліваў грашовыя пераводы».

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа