У Петрыкаве знайшлі памерлага мужчыну — ён паспеў пераўтварыцца ў шкілет

23.10.2017 / 12:18

Цела знайшлі 8 кастрычніка ў кватэры па вуліцы Камунальнай, 57.

Калі мужчына памёр невядома, але ён паспеў ператварыцца ў шкілет. Вядома, што мужчыну звалі Уладзімір Пятровіч Каленік, ён нарадзіўся 21 студзеня 1949 года, паведамляюць «Петрыкаўскія навіны».

Цяпер міліцыя шукае сваякоў памерлага і просіць іх адгукнуцца па тэлефоне 8-033-684-01-45.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

УШ