Рудак и Карпов схлестнулись в рэп-батле. С матюгами
кто сильнее?
Антон Рудак написал в рэп-стиле стихотворение с критикой Андрея Горвата — одного из претендентов на литературную премию имени Гедройца. Он называет его книгу «Радзіва Прудок» «блевотиной» и «самовлюбленной банальщиной» и обвиняет в провинциальности. Это спровоцировало Стася Карпова на ответ в стиле рэп-баттлов.
26.10.2017 / 16:28
Антон Рудак. Гедройць нарадзіўся ў Менску
дзень добры ў хату.
як сказана ў класіка:
выключайце радзіва,
давайце хайпіць.
прысвячаецца ўсім,
хто хрыпеў і гарбеў,
але так і не здолеў
выгнаць вёску з сябе.
паехалі:
я нічога не маю да горвата,
і зусім не ганю правінцыю —
як любы патрыёт свайго роднага горада
я шкадую, што ён стаў сталіцаю,
але чуеце тупат ботаў,
але бачыце, вунь сляды?
гэта тры пакаленні маіх продкаў
бягуць адтуль сюды.
і гэта, вядома, не лічачы тых,
што ляжаць пад крыжамі кальварыі —
яны тут пратрывалі кастрычнік, бліцкрыг
і астатняе, меней крывавае,
і калі па матчынай лініі ўзяць,
хто ў нас менскам з маленства дыхаў —
будзе ўжо пакаленняў шэсць альбо пяць
па самых сціплых падліках.
наш адрас не дом і не вуліца, вось ён:
плошча свабоды, двор за касцёлам —
мне не трэба было нават ехаць у вёску
каб стварыць гэткі самы зборнік прыколаў.
што да «радзіва» —
я бачыў наклады гэтай блявоты,
і хто, як і каму яе прадаваў —
але ў прыбіральні папера заўсёды
найлепш і найбольш прадаваны тавар
(але ж ты і выбраў месцейка, брат:
у горадзе над нямігаю
два стагоддзі хадзілі туды, каб пасраць —
а цяпер за тваёю кнігаю).
нахер трэба марозіць сраку
і хадзіць па патрэбе на двор,
каб у выніку ў высеры атрымаўся
такі аднастайны і нудны набор
самазакаханай банальшчыны
і трэццясортнага гумару —
на аўцюкоўскім фэсце даўно
цябе зачакаліся з нумарам.
я даўно не слухаю радзіва,
і зусім не гляджу целявізар —
«прудок» варта дэпартаваць у замкаддзе
з-за адсутнасці менскае візы.
раўнд, як у нас у двары казалі.
* * *
Стась Карпаў напісаў у сябе ў фэйсбуку: «Стала мне шкада Anton Rudak, чый адзінокі верш пра «Прудок» Андрусіка быў названы «батлам». Які к**ям батл у адзіночнай камеры?
Праблема вашай паэтычнай тусовачкі, Антон, такога роду:
Яна — як «начнік». Разумееш? У ёй да**я народу,
Але рабіць людзям нехер. Яны цэлымі днямі ля гэтай крамы.
Стаяць, сука, тухнуць — і ім не хапае драмы.
Трымцяць, і кладуцца ў травы, як лісце з галін,
З надзеяй кішэні абмацваюць кожныя пяць хвілін —
Рашучая баба трасе свайго мужыка:
А раптам?! Падкладку правер? І дзірачку спінжака…
Але дзірачкі для таго і ёсць, што ў іх нічога няма.
Таму свет начніка — бязрадасны і безнадзейны як калыма,
І тым мацней хочацца акта, падзеі — для прынцаў і каралеў.
Хаця б «белачка», няшчасная «белачка». А лепей — каб хто акалеў.
Драма, разумееш? Драма патрэбна кожнаму ў начніку.
А ты выпадкова міма цягнешся. Ці стаў пакурыць убаку.
І вось да цябе падыходзіць уважаемы чалавек
Бомж жоўтавокі з лішняй адтулінай ў галаве.
Ён трымае цябе за гузік, кажа што ходзіць з нажом.
Але нож — **йня. Ад бамжа пахне блявотай і «Міражом».
І ты яго пасылаеш так, што і не перакажу
І ідзеш дадому. Праўда, гузік застаецца бамжу…
Гэта па-першае. Па-другое.
Цяпер пра «ваш» Менск. Я доўга намацваў ніць,
І так зразумеў, што твой крыж гэты горад абараніць
Ад Горвата, ад Прудка - ну што ж. Я падаю ніц
У сваёй спагадзе
І бачу як стаў ты пасярод Менска, цельня ляціць з грудзей,
Нага твая ўпёрта ў брук. Позірк цьверды. Для нашых людзей
У такі экстатычны момант нічога няма саладзей,
Чым сцаць у замкаддзе.
І, я пагаджуся: выпячваючы перадок —
Куды ты ні сцыш — адразу насцыш ў «Прудок»
Ці не для таго ж твае продкі ліха гулі ў гудок
Ужо з перона —
Каб Менск табе выдаў паперу і паставіў пячаць,
Што ціпа усе пра**аліся — а ты павінен пачаць
Свой супраціў палескім, стварыць асобную часць —
Для абароны.
Жыццё аддаць ў змаганні — цана ў цане.
Усё так. Але ж ты быў заўчора зусім нягучны? Ці не?
А тут — «Кастусь Касцюшка»! У млявым такім пацане —
Валькірыяда.
Пачаў бы можа ты, я не ведаю, — з Чаргінца.
І будзе веліч, вянец. Галоўнае — кроў з вянца.
А так — медаль з гаўна для першых, але з канца.
І «выпі яду».