Ляцяць акуляры зь Вінцука Вячоркі

Фотарэпартаж з разгрому акцыі памяці зьніклых. Людзі сабраліся на 9-ю гадавіну зьнікненьня палітыка Ганчара, які процістаяў Лукашэнку, і бізнэсоўца Красоўскага, які дапамагаў апазыцыі. Іх сустрэлі спэназаўцы. На галоўнай плошчы, на людзях, чапаць баяцца, то выціснулі на задворкі і там давай турзаць.

17.09.2008 / 12:02

Фотарэпартаж з разгрому акцыі памяці зьніклых 16 верасьня. Людзі сабраліся на 9-ю гадавіну зьнікненьня палітыка Ганчара, які процістаяў Лукашэнку, і бізнэсоўца Красоўскага, які дапамагаў апазыцыі. Іх сустрэлі спэназаўцы. На галоўнай плошчы, на людзях, чапаць баяцца, то выціснулі на задворкі і там давай турзаць. Забіралі сьцягі, дасталося на арэхі палітыкам. Вось такая дэмакратыя.

Людзі сабраліся на 9-ю гадавіну зьнікненьня палітыка Ганчара,
які процістаяў Лукашэнку,
і бізнэсоўца Красоўскага, які дапамагаў апазыцыі.

Былі лідэры апазыцыйных партый.
Іх і турзалі найбольш.

Душаць Вінцука Вячорку,
які рвецца на дапамогу сыну.

Сыну, Франаку, далі ў пахвіну.

Юнак не аддае нацыянальнага сьцяга.

photo.bymedia.net