П’яны хлопец памачыўся на помнік Т-34 каля Дома афіцэраў, дзяўчаты здымалі яго на мабільнік

30.10.2017 / 15:02

Сама гісторыя адбылася яшчэ ў ліпені. Праўда, следства па ёй працягваецца яшчэ і па сённяшні дзень.

Падрабязнасці распавялі «Нашай Ніве» ў сталічнай пракуратуры.

Двое хлопцаў і дзве дзяўчыны былі заўважаны ля помніка абаронцам Айчыны — танка Т-34, які стаіць каля Дома афіцэраў. Адзін з хлопцаў залез на танк, другі памачыўся на помнік. Тым часам дзяўчаты здымалі ўсё гэта на мабільныя.

Праўда, вясёлую кампанію затрымаў АМАП. Хлопцаў даставілі ў пастурнак. Высветлілася, што яны былі п’яныя.

Цяпер вядзецца следства. Абвінавачванні яшчэ нікому не прад’яўлялі, але заведзена справа за здзек з гісторыка-культурнымі каштоўнасцяў. Калі хлопцаў прызнаюць вінаватымі, ім можа пагражаць да 3 гадоў пазбаўлення волі.

УШ