Пад Гарадком легкавік разарвала ад удару аб дрэва: пяць чалавек загінулі

06.11.2017 / 10:03

Жудаснае ДТЗ адбылося ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці: легкавік урэзаўся ў дрэва. Ад удару машыну разарвала на дзве часткі. У выніку пяць чалавек загінулі, адзін — у рэанімацыі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя здарылася 5 лістапада каля 22.40, на ўездзе ў вёску Дражакі. 

nn.by