Самагубца-карэянка скокнула з 13 паверха і забіла мінака

06.11.2017 / 18:47

Жыхарка паўднёвакарэйскай сталіцы Сеула выскачыла з акна кватэры, размешчанай на 13-м паверсе жылога дома і ўпала на мужчыну, які ішоў на працу.

Абодва ўдзельнікі здарэння атрымалі сур'ёзныя траўмы і былі шпіталізаваны. Аднак дактары не здолелі выратаваць іх жыцці — мужчына і жанчына памерлі.

Паводле паліцэйскай справаздачы, карэянка пакутавала на дэпрэсіі і, верагодна, вырашыла звесці рахункі з жыццём.