Заўтра матч Кубку Дэвіса: Беларусь — Грузія

Сёньня ў Менскай ратушы прайшло лёсаваньне тэнісных паядынкаў.

18.09.2008 / 14:53

19—21 верасьня ў Менску пройдзе матч 2‑га раўнду плэй‑оф 1‑й групы Эўра‑Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Грузіі.

Сёньня ў менскай ратушы прайшло лёсаваньне матчу. Шматгадовы лідэр беларускай зборнай Максім Мірны заяўлены цяпер толькі ў парны разрад.

Такім чынам у пятніцу, 19 верасьня, першымі на корт выйдуць Уладзімер Ігнацік і Лада Чыхладзэ, потым ‑‑ Андрэй Каратчэня і Іраклій Лабадзэ.

У суботу пройдзе парная сустрэча. Згуляюць Максім Мірны / Уладзімер Ігнацік супраць Іраклія Лабадзэ / Лада Чыхладзэ.

21 верасьня пройдуць гульні Ўладзімера Ігнаціка і Іраклія Лабадзэ ды Андрэя Каратчэні і Лада Чыхладзэ.

Усе сустрэчы будуць праведзены на кортах Палацу тэніса (пр. Пераможцаў, 63). Пачатак матчаў кожны дзень а 10:00.