Пуцін назваў нацыянальны прыярытэт Расіі XXI стагоддзя
09.11.2017 / 08:28
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напісаў артыкул напярэдадні юбілейнага саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. У ім распавядаецца аб нацыянальным прыярытэце Расіі на XXI стагоддзе.
«Для Расіі развіццё Далёкага Усходу з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам XXI стагоддзя. Гаворка ідзе пра стварэнне ў рэгіёне «тэрыторый росту», маштабнае асваенне прыродных багаццяў і падтрымку перадавых высокатэхналагічных галін. Пра інвестыцыі ў чалавечы капітал, у адукацыю і ахову здароўя, у фарміраванне канкурэнтных навукова-даследчых цэнтраў», — адзначае Пуцін.