Матч Кубку Дэвіса Беларусь — Грузія адкладзены праз дождж

Матч меўся пачацца а 10-й на адкрытых кортах менскага Палацу тэніса, але перанесены на няпэўны тэрмін

19.09.2008 / 09:45

Матч 2‑га раўнду плэй‑оф 1‑й групы Эўра‑Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса меўся пачацца а 10-й на адкрытых кортах менскага Палацу тэніса.

Распачынаць гульнявы дзень павінны былі Ўладзімер Ігнацік і Лада Чыхладзэ. Сёньня таксама мусілі згуляць Андрэй Каратчэня і Іраклій Лабадзэ.

***

Спачатку матч быў перанесены на 12:00, потым на 14:00.Хутчэй за ўсё сёньня гульняў ня будзе, але калі заўтра будзе дождж, то гульні перанясуць на закрыты корт.

Выбар адкрытых кортаў зьдзіўляе. Дождж прагназаваўся загадзя, дый прэцэдэнт быў: падчас папярэдняга матчу Кубку Дэвіса Беларусь - Польшча таксама гульні аднаго зь дзён былі перанесеныя з-за дажджу.

На заўтра сыноптыкі таксама прагназуюць дождж.

Вынік матчу Беларусь -- Грузія вельмі важны. Пераможца застаецца ў першай групе Эўра-Афрыканскай зоны, зборная, што пацерпіць паразу, апускаецца на самае дно сусьветнага тэнісу - 2-ю групу.

ул. інф.