У Расіі разбіўся пасажырскі самалёт: загінулі восем чалавек

15.11.2017 / 08:45

Dalibor Gluck / CTK Photo / Global Look Press)

У Хабараўскам краі Расіі пацярпеў крушэнне двухматорны пасажырскі самалёт Let L-410, паведамляе РБК.

Паводле яго даных, самалёт разбіўся пры заходзе на пасадку ў аэрапорце пасёлка Нелькан. Самалёт упаў у раёне 13:00 [па мясцовым часе]».

«Было сем пасажыраў, два члены экіпажа. Выжыла дзіця чатырох гадоў», - сказаў кіраўнік Аяна-Майскага раёна Аляксей Іўліеў. У Следчым камітэце, у сваю чаргу, ТАСС паведамілі пра пяць загінулых.