Украінскага журналіста затрымалі ў Беларусі па падазрэнні ў шпіянажы
17.11.2017 / 12:45
Украінскія СМІ паведамляюць пра затрыманне ў Мінску ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі. Старшыня Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія напісаў у фэйсбуку, што журналісту выстаўленыя абвінавачванні ў шпіянажы.
Карэспандэнт «Украінскага радыё» Павел Шаройка доўга не выходзіў на сувязь са сваякамі. Яго калегі лічаць, што ён быў затрыманы 25 кастрычніка.
Павел Шаройка.