Не піць, не курыць, без наркаты — Лукашэнка распавёў, як атрымліваць добры заробак

17.11.2017 / 20:40

 Фота president.gov.by.

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, наведваючы новы завод «Белджы», паведамляе БелТА.

«Каб атрымліваць добрую зарплату, перш за ўсё трэба атрымаць добрую адукацыю або мець добрыя рукі, тады можна і без адукацыі мець добрыя грошы. Але не курыць, не піць, без наркаты. І імкнуцца працаваць», — сказаў кіраўнік краіны.

«Ішоў па канвееры, глядзеў на маладых хлопцаў. Гляджу і бачу: гэты чалавек прыйшоў зарабіць. Ён прыйшоў і радуецца, што ў яго такая чыстая і акуратная праца. У нас пераважная большасць такіх. І такія заўсёды будуць мець грошы, такім мы заўсёды будзем дапамагаць.

Ну а тых, хто хоча туды-сюды мешкаваць, і без дэкрэта №3 прымусім працаваць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.