У Віцебску мужчына страляў з пнеўматыкі па 9-гадовых: аднаму куля трапіла ў галаву

21.11.2017 / 09:39

У адну з нядзеляў некалькі жыхароў звярнуліся ў міліцыю: невядомы хуліган страляў з акна па іх 9-гадовым дзецям. Аднаму куля трапіла ў грудзі, а другому — у галаву.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што злачынства здзейсніў жыхар Віцебска, які раней ужо неаднаразова трапляўся ў міліцыю за ранейшыя злачынствы, злоўжываў спіртнымі напоямі.

Хуліган патлумачыў супрацоўнікам міліцыі, стаў «страляць» з акна па дзецях, бо яны самі пра гэта папрасілі.

Аднак, як устаноўлена пры правядзенні праверкі, дзеці гулялі каля дома і нічога кепскага не рабілі

Распачата крымінальная справа, паведамляе пракуратура Віцебска